Tuesday, March 21, 2017

Bridal Advent Calendar

... 24 pockets for small gifts
Незвычайна, праўда? :)
Што такое Адвэнт каляндары мы ўжо ведаем - гэта рознага кшталту арганайзеры (у выглядзе доміка з кардону з акенцамі, мяшэчкаў развешаных на вяроўцы ці кішэняў і г.д.) з лічбамі ад 1 да 24 - бо столькі дзён мы чакаем свята Калядаў (ці Свята Божага Нараджэння)
----------
Такім чынам, і для радаснага чакання вяселля можна прыстасаваць Адвэнт каляндар
 На тым, што зрабіла я, яшчэ няма лічбаў - іх замоўца прычэпіць сама. І вось, нявеста будзе на працягу 24 дзён да дня вяселля даставаць з кожнай кішэні ў адпаведны дзень які-небудзь маленькі падарунак. А сам "каляндар" ёй падораць на wedding shower - такі дзень, калі за 1-2 месяца да вяселля да нявесты прыходзяць сяброўкі-сваячкі і дораць падарункі, ядуць прысмакі і весяляцца. Аналагічна baby shower day
 Гэтыя кішэні я выканала з баваўнянага сатыну беларускай вытворчасці. Тры адценні - белы, колеру вяршковага масла і ... не ведаю, як яго назваць... трохі цямнейшага))

Замоўца прасіла колер слановай касці. Але такога я не знайшла ў продажы. Таму прыкрыла вяршковы колер такой вось гіпюравай (ці як яна завецца) сеткай. "Дэдэрон" па-старэйшаму))) але якасны, турэцкі.  Атрымалася святочна, у атмасферы вясельнай сукенкі. 
 Усе кішэні прасцеганы, але без сінтэпону ці іншага напаўняльніка. Проста сатын зверху, а з адваротнага боку вельмі плотная баваўняная тканіна. Але сама аснова, на якую прышыты кішэні ўсё ж такі прасцегана на сінтыпоне, каб трымаць цяжар 6 радоў кішэняў
 Кожнаму другому раду - свой тып ільняных карунак. Усяго 3 тыпу, як і сатыну
Упершыню раблю такі "гламур" - такія светлыя, чыста крэмавыя адценні, з адлівам і трохі бляскам, які мае сатын
 Так выглядаюць кішэні на адвароце
 Вешаюць звычайна на дзверы ці сцяну. Нажаль, на фота не бачна расцяжка колеру - ад белага да незразумелага перламутрава-бежавага. Кожанага колеру па 2 рады - зверху белы, зразумела.
 Памер кожнай кішэні - 12.5х17.5 см
 Пасля вяселля, я так лічу, можна будзе таксама выкарыстоўваць - зберагаць там касметыку, бялізну, упрыгожванні і інш.
 Завязкі зрабіла моцныя :) Замоўца мне паведаміла, што набыла 3 кручкі ў выглядзе сардэчак дзеля таго, пад павесіць на дзверы
 Старалася, каб выглядалі годна. Упрыгожыла сетачкай
У куліску, якую зрабіла зверху кішэняў, ўставіла пластыкавую палачку ад паветранага шарыку, каб верх не дэфармаваўся ад цяжару
Уф, праца скончана. Незвычайны, але прыемны досвед ;)
Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...