Tuesday, March 7, 2017

"Васілёк"

Мініпано ці мініквілт, таксама ў якасці лялькавай коўдрачкі лёгка спрацуе :)
Памер 41х41 см
Па колеравай гаме сапраўды нагадвае васілёк (ці валошку) - наш нацыянальны сімвал
 Гэты дызайн (з задавальненнем) выконваю трэці раз. Папярэднюю лялькавую коўдрачку можна паглядзець тут
 Усе матэрыялы - 100% бавоўна. Напаўняльнік для квілтоў таксама натуральны
 Акантоўка прышыта рукамі, як у сапраўдным квілце :) І памятная "лэйба"
 Бэк - айчынны паркаль з прыемным на выгляд прынтам
На сцяне выглядае так (была магчымасць сфатаграфаваць толькі пры эляктрычным святле)
Зрабілася па натхненню, трэба зараз кудысці прыладзіць)))

Sunday, March 5, 2017

Калекцыя "polka-dots". 10 рэчаў :)

  • 4 кашалькі
  • 3 мініторбы
  • 2 торбы
  • 1 заплечнік

Такім чынам я расправілася з кавалкамі літоўскага льну, якія ляжалі ў мяне роўна год.
Вельмі шмат фота, таму запрашаю "пад кат" :)

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...